19 лютага 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Фёдара Аляксеевіча Мозаля (1952), заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь
Фёдар Аляксеевіч Мозаль нарадзіўся 19 лютага 1952 г. у в. Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У сялянскай сям’і добра спявалі, бацькі ведалі і любілі народную песню. Фёдар паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча, якое скончыў з адзнакай (1978).
30 студзеня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Трафімавіча Рэчыца (1947), паэта-сатырыка, журналіста
Віктар Трафімавіч Рэчыц нарадзіўся 30 студзеня 1947 г. у вёсцы Альшаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Першы сатырычны твор быў апублікаваны ў 1963 г. у пружанскай газеце «Зара камунізму». З таго часу Віктар Рэчыц вырашыў стаць журналістам і пачаў рыхтаваць сябе да газетнай працы.
13 ліпеня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Ключнікава (1945–2014), вучонага ў галіне радыёфізікі, электронікі і інфарматыкі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій БССР (1974) і СССР (1983)
Аляксандр Сяргеевіч Ключнікаў нарадзіўся 13 ліпеня 1945 г. у г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Закончыў Альшанскую сярэднюю школу ў 1962 г., паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, які скончыў па спецыяльнасці «радыёфізіка» ў 1967 г.
9 верасня 2019 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Івана Дзмітрыевіча Янкоўскага (1924–2009), гаспадарчага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Іван Дзмітрыевіч Янкоўскі нарадзіўся 9 верасня 1924 г. у вёсцы Забаенне Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі (цяпер Лепельскага раёна Віцебскай вобласці). Яго бацька быў вясковым кавалём. Іван Янкоўскі скончыў школу фабрычна-завадскога навучання № 3 у Мінску. У час Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1942 г. ваяваў у партызанскім атрадзе № 3 брыгады «Жалязняк», удзельнічаў у аперацыях «рэйкавай вайны».